Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

У Драгічыне праходзіць чэмпіянат і першынство Беларусі па дуатлоне

02/05/2024 10:05
Сёлета больш за 200 спартсменаў у розных узроставых катэгорыях з Мінска, Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей удзельнічаюць у чэмпіянаце і першынстве Беларусі па дуатлоне, які традыцыйна стартаваў у Драгічыне. Менавіта таму на пляцы горада з раніцы шматлюдна: тамака і адбылося ўрачыстае адкрыццё спартовага свята.

З прывітальным словам да спартсменаў і арганізатараў спаборніцтваў звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Дарашэнка.

“Паказаць майстэрства і праверыць свае сілы прыехалі ўдзельнікі з розных куткоў Беларусі. Прыемна, што спаборніцтвы такога высокага ўзроўню штогод праводзяцца ў Драгічыне, для нас гэта заўсёды ганарова і адказна. Мы па праве ганарымся поспехамі нашых землякоў: Івана Буртасава, Соф'і Крывецкай, Алены Захарык, Марыі Краўчук, якія годна выступаюць на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Несумненна, высокія дасягненні пачынаюцца з дзіцячых спартовых пляцовак і секцый. Штогод у нас у раёне ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база і наша галоўная задача - зрабіць спорт даступным кожнаму жыхару і асабліва моладзі.

Сімвалічна, што спаборніцтвы праходзяць у свята Першамая. Гэты дзень адзначаны асаблівым пачуццём згуртаванасці і адзінства, падзякі да ўсіх, хто адданы сваёй справе і ганарыцца ім.

Упэўнены, што спаборніцтвы пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні, адкрыюць новыя імёны таленавітых спартсменаў і будуць садзейнічаць далейшай папулярызацыі дуатлона. Удалага вам старту і лёгкага фінішу!»

  Павіншаваў з адкрыццём летняга спаборніцкага сезона старшыня рэспубліканскай федэрацыі трыятлона Дзмітрый Талкачоў.



Галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Шахалевіч пажадаў спартсменам паказаць сваё майстэрства, да чаго рыхтаваліся перад пачаткам старту, а таксама азнаёміў усіх прысутных з праграмай сённяшніх спаборніцтваў.


Спаборніцтвы працягнуцца два дні. Сёння праходзяць рэспубліканскія спаборніцтвы, Кубак і першынство Рэспублікі Беларусь, дзіцячая і аматарская лігі. Заўтра адбудуцца эстафеты - рэспубліканскія спаборніцтвы, Кубак і першынство Рэспублікі Беларусь.