“Паказаць майстэрства і праверыць свае сілы прыехалі ўдзельнікі з розных куткоў Беларусі. Прыемна, што спаборніцтвы такога высокага ўзроўню штогод праводзяцца ў Драгічыне, для нас гэта заўсёды ганарова і адказна. Мы па праве ганарымся поспехамі нашых землякоў: Івана Буртасава, Соф'і Крывецкай, Алены Захарык, Марыі Краўчук, якія годна выступаюць на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Несумненна, высокія дасягненні пачынаюцца з дзіцячых спартовых пляцовак і секцый. Штогод у нас у раёне ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база і наша галоўная задача - зрабіць спорт даступным кожнаму жыхару і асабліва моладзі.
Сімвалічна, што спаборніцтвы праходзяць у свята Першамая. Гэты дзень адзначаны асаблівым пачуццём згуртаванасці і адзінства, падзякі да ўсіх, хто адданы сваёй справе і ганарыцца ім.
Упэўнены, што спаборніцтвы пройдуць на высокім арганізацыйным узроўні, адкрыюць новыя імёны таленавітых спартсменаў і будуць садзейнічаць далейшай папулярызацыі дуатлона. Удалага вам старту і лёгкага фінішу!»
Павіншаваў з адкрыццём летняга спаборніцкага сезона старшыня рэспубліканскай федэрацыі трыятлона Дзмітрый Талкачоў.