Дрогичинский районный исполнительный комитет

Дрогичинский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Аграрыі раёна вядуць сеў цукровых буракоў і кукурузы

12/04/2024 10:31



Гаспадаркі нашага раёна паспяхова завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур культур (без уліку грэчкі, проса і кукурузы) і сёння ў разгары сяўба цукровых буракоў. 

Салодкая культура заняла сваё месца на 506 гектарах, што складае 32 працэнты да плана. Лідзіруюць у раёне адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Агра-Дзеткавічы”, “Аляксеевічы-Агра” і сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Асавецкі”, дзе пасеяна адпаведна 35, 190 і 63 гектары цукровых буракоў, што складае 70,50 і 63 працэнты да плана.

Учора тры гаспадаркі прыступілі да сяўбы кукурузы на зерне. На 25 гектарах размясцілася гэтая культура ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Аляксеевічы-Агра”, на 20 гектарах – у ААТ “Ліпнікскі” і на 56 гектарах у ААТ “Радастоўскі”.

На сёняшні дзень яравыя культуры занялі сваё месца ў раёне на 8433 гектарах, што складае 34,1 працэнта да плана. Веснавое надвор’е спрыяе хлебаробам і таму работы на палях паспяхова працягваюцца.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки